Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвану
Ён прыбыў у Арменію з Польшчы з працоўным візітам.
Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку, піша Вясна.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Лявон Марозаў, беларускія і армянскія праваабаронцы працуюць над яго вызваленнем.
Віктар Клімус – актывіст з Брэста, дырэктар культурна-асветніцкага цэнтра «Грунтоўня». У лютым 2021 года ён паведаміў, што з’ехаў у Польшчу. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках («карагодная справа»).
Читайте еще
Избранное