Як Лукашэнку сустракалі ў Туркменістане. Невялічкая дэталь, якая кажа пра многае

Найперш пра стаўленне да беларускай мовы.

Лукашэнка прыляцеў на юбілейны саміт СНД, які пройдзе ў Туркменістане. У аэрапорце правіцеля Беларусі сустракалі вялізным банерам з ягоным партрэтам і надпісам па-беларуску «Сардэчна запрашаем!».

Каля трапа здарылася характэрная сцэнка, відэа апублікаваў набліжаны да правіцеля тэлеграм-канал. Тут яго сустрэлі дзеці ў нацыянальных строях з пшанічным хлебам.

— Вітаем, паважаныя госці! — па-беларуску звярнуліся да Лукашэнкі дзеці.

— Здравствуйте! — прагучала ў адказ.

Ці варта здзіўляцца, што чалавек, які чацвёрты дзясятак год не хавае свайго падкрэслена грэблівага стаўлення да беларускай мовы, не здолеў, ці не захацеў выціснуць з сябе слова «вітаю»? Пытанне рытарычнае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(143)