Конвейер репрессий. Преподавательницу вокала из Гатово осудили за политику. Бывшего милиционера из Гродно заочно приговорили к 15 годам колонии
Хроника политического преследования 15 июня.
Стала вядома, за што менавіта асудзілі экс-дырэктара алімпійскага цэнтра па фрыстайле
Паводле абвінавачвання, Вадзім Крывашэеў у 2020-2021 гадах увайшоў у склад «экстрэмісцкіх фармаванняў» — «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» і «Народнае Антыкрызіснае кіраванне».
Як сцвярджае пракуратура, ён «заклікаў да дзеянняў па прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі». Напрыклад, выказваўся за прымяненне санкцый з мэтай аказання ціску на органы ўлады, кіравання і службовых асоб краіны для перагляду вынікаў выбараў.
Таксама «спрыяў удзельнікам змовы і асобам, якія далучыліся да іх, а таксама створаным імі экстрэмісцкім фармаванням у спробе захопу неканстытуцыйным шляхам дзяржаўнай улады».
Таксама сцвярджаецца, што ён у перыяд працы на пасадзе дырэктара цэнтра «не забяспечыў захаванасць, належны стан і працу замацаванай за цэнтрам маёмасці, у тым ліку сістэмы бяспекі на вадзе «Blue Fox» — гэта ўсё прывяло да смерці дзяўчыны.
Бывших руководителей Intex‑press внесли в «список экстремистов»
Двух бывших руководителей барановичского регионального издания Intex‑press Владимира Янукевича и Андрея Поколенко внесли в «список лиц, причастных к экстремистской деятельности» на сайте МВД, пишет Беларуская ассоциация журналистов.
Вынесенный им в феврале приговор вступил в силу. Владимир Янукевич был осужден на 14 лет колонии, Андрей Поколенко — на 12 лет.
Обоих обвинили по статье об измене государству (статья 356 УК). Суд проходил в закрытом режиме, суть обвинений неизвестна.
Былога міліцыянта з Гродна завочна асудзілі да 15 гадоў калоніі
Гродзенскі абласны суд 12 чэрвеня ў межах спецыяльнай вытворчасці агучыў прысуд па справе былога міліцыянта з Гродна Міхаіла Куцко, паведамляе Вясна.
Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 КК). Суд прызначыў Міхаілу 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў).
Паводле паведамлення Вярхоўнага суда, Куцко прызналі вінаватым «у выдачы замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь і іншым аказанні дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненымі грамадзянінам Рэспублікі Беларусь».
Летам 2020 года Міхаіл запісаў зварот да сваіх былых калегаў, у якім заклікаў іх быць «на баку народа». Пазней ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.
Преподавательницу вокала из Гатово осудили за политику
Светлане Королёвой 25 лет. Она из Гатово под Минском. Отучилась в Минском государственном колледже искусств, а затем — в Беларуском государственном университете культуры и искусств. Университет она окончила в 2020 году.
Девушка работала преподавательницей по классу вокала в музыкальной студии «Арт-квартал».
Светлана была артисткой арт-фолк-группы. В составе коллектива выступала на различных мероприятиях: на выставке «Белагро-2021», празднике Купалья в Минске в 2023 году, на концерте к 9 Мая во Дворце Республики в 2024-м.
Неизвестно, при каких именно обстоятельствах Светлану задержали силовики. Её судили в этом году в Минском областном суде по частям 1 и 2 статьи 361‑4 Уголовного кодекса («содействие экстремистской деятельности»).
Девушку приговорили к домашней химии, пишет Наша Ніва.
Читайте еще
Избранное