У кожным радку Быкаў прадстае духоўным лідэрам нацыянальнага Адраджэньня, асобай, безь якой немагчыма ўявіць беларускую літаратуру, ды і ўвогуле Беларусь.
Навумчык: «Уся адказнасьць ляжыць на Лукашэнку і ягоным чынавенстве»
Палітычны аглядальнік – пра чарговыя ўдары ўладаў па нацыянальнай памяці народа.

– Абвяшчэньне экстрэмісцкай кнігі «Быкаў на Свабодзе» і загад мясцовым уладам пазбавіць ахоўнага статусу гістарычныя архітэктурныя аб’екты (а значыць, і зруйнаваць) – супадаюць у часе выпадкова толькі на першы погляд, – піша Сяргей Навумчык. – Гонар быць укладальнікам быкаўскай кнігі выпаў мне, таму і праз два дзесяцігодзьдзі добра памятаю яе зьмест.
«Аб’екты», якім наканаваная сьмерць пад каўшамі экскаватараў (пераважна, сядзібы XVIII-XIX стагодзьдзяў) – гэта матэрыяльнае сьведчаньне прыналежнасьці беларусаў да эўрапейскай цывілізацыі.
Выціраньне з нацыянальнай памяці яе інтэлектуальных здабыткаў і зьнішчэньне яе матэрыяльных каштоўнасьцяў – цалкам лягічны этап у ліквідацыі Беларусі як дзяржавы, а беларусаў – як этнасу.
І што б ні казалі (і слушна) пра імпэрскую стратэгію Крамля, уся адказнасьць ляжыць на Лукашэнку і ягоным чынавенстве – як вышэйшым, якое рэтрансьлюе загады Масквы (альбо ўлоўлівае яе жаданьні), гэтак і мясцовым, якое пакорліва іх выконвае («Нам жа трэба сям’ю карміць»).
Ну а народ... Народ загнаны ў страх і маўчаньне. Такая вось плата за суіцыдальны выбар 1994-га году.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное