Вольга Зазулінская ўзначаліла Дэмакратычную місію Беларусі ва Украіне
Вольга Зазулінская пакінула пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і стала кіраўніцай Дэмакратычнай місіі Беларусі ва Украіне.
Пра гэта 9 жніўня паведаміла прэс-служба АПК.
Выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета стала Юлія Міцкевіч. Пра гэта было абвешчана на канферэнцыі «Новая Беларусь».
Вольга Зазулінская расказала пра галоўныя задачы на пасадзе кіраўніцы Дэмакратычнай місіі Беларусі ва Украіне:
— Першае — запланаваць і арганізаваць сустрэчу з беларусамі ва Украіне. З тымі, хто там жыве і валанцёрыць, а таксама з беларускімі ініцыятывамі і арганізацыямі. Надаць аднолькавую ўвагу як вайскоўцам, так і цывільным.
Вельмі важная тэма легалізацыi: усё, што звязана з пастановай №141, складанасцямі пры падаўжэнні дазволаў на часовае пражыванне і сітуацыямі, калі ў людзей заканчваецца тэрмін дзеяння пашпартоў. Калі мы гаворым пра беларусаў, гэта, напэўна, галоўны прыярытэт.
Калі мы гаворым пра палітычны кірунак, то неабходна займацца запускам працоўных груп па некалькіх напрамках, пра стварэнне якіх дамовіліся падчас візіту Святланы Ціханоўскай ва Украіну. Цяпер трэба больш шчыльна працаваць над фарміраваннем гэтых двухбаковых груп.
Мы будзем займацца ўсім, што звязана з беларусамі і складанасцямі, з якімі яны сутыкаюцца. Але не з пазіцыі: «Я зараз прыйду і пачну ўсё вырашаць» Наша задача — праз магчымасці місіі ўзмацніць тое, што рабілася дагэтуль.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное