Фотафакт. Як у Беластоку віталі Анджэя Пачобута
Сустрэча прайшла на месцы традыцыйных акцый салідарнасці з былым палітвязнем.
10 чэрвеня Анджэй Пачобут завітаў у Беласток. Журналіста і экс-палітвязня віталі каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку, дзе апошнія пяць год праходзілі акцыі салідарнасці з Пачобутам.
На сустрэчу прыйшлі беларусы, якія вымушана пакінулі радзіму. Многія прынеслі партрэты тых, хто яшчэ знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Прапануем невялікі фотарэпартаж з месца падзеі.
Читайте еще
Избранное