«Каб адчуваць» – жаночыя вобразы ў цэнтры Мінску
Паказваем вулічную выставу на Камсамольскай.
«Каб адчуваць» – так называецца экспазіцыя. Мінскія ўлады паведамляюць, што праект прымеркаваны да Году беларускай жанчыны. Арганізатары спадзяюцца, што «ў рытме ажыўленых вуліц горада жаночыя вобразы набудуць рух, свабоду і асаблівую эмацыйную глыбіню».
У экспазіцыі больш за 40 твораў сучасных беларускіх мастачак і мастакоў з калекцый Музея гісторыі Мінска і Прыорбанка. Выстава дэманструе разнастайнасць мастацкіх стыляў і аўтарскіх поглядаў.
Па назіраннях відавочцаў, на днях вакол выставы было шмат экскурсійных груп з Расіі.


















Читайте еще
Избранное