Колькасць беларускіх студэнтаў за мяжой павялічваецца, нягледзячы на перашкоды ўлад

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) падрыхтавала агляд стану беларускай акадэміі ў 2024 годзе.

Беларускія студэнты на акцыі, прысвечанай палітвязням, Прага. Фота з інстаграму Беларускага студэнцтва Чэхіі

Адзін з аспектаў, які разглядаецца ў справаздачы, – колькасць беларускіх студэнтаў за мяжой. У 2024-м, згодна з незалежнымі даследаваннямі, яна павялічылася (у тым ліку ў краінах ЕС).

У той жа час «скараціўся набор у адзін з найпапулярнейшых універсітэтаў замежжа сярод беларусаў: у 2024 годзе ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паступіла толькі 302 студэнта на ўсе кірункі вышэйшай адукацыі (што на 337 студэнтаў або на 52,7 % менш, чым у 2023)».

Пры гэтым павялічылася колькасць студэнтаў, якія з’язджаюць у Расію: «Вядома, што ў 2023/2024 навучальным годзе каля 18 000 беларусаў былі студэнтамі еўрапейскіх універсітэтаў, каля 10 000 навучаліся ў Расіі».

ЗБС асобна адзначае, што «беларускія ўлады спрабуюць перашкодзіць ад’езду студэнтаў за мяжу праз абмежаванні на выдачу дакументаў, неабходных абітурыентам для атрымання вышэйшай адукацыі ў іншых краінах, а таксама ўзмацненне ціску на тых, хто разглядае магчымасць навучання за мяжой».

Аднак хлопцаў і дзяўчат гэта не спыняе: «Паводле ацэнак дарадцы Святланы Ціханоўскай, па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыты Ворыхавай, у 2024-м прыкладна 10% беларускіх абітурыентаў планавалі вучыцца за мяжой».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(10)