Общество

Конвейер репрессий. Осудили бывшего участника «Белого легиона». Солигорчанин оказался за решеткой по делу «Гаюна»

Хроника политического преследования 27 мая.

Солигорчанин, который отбыл сутки за «Погоню» и потерял работу, теперь за решеткой за «Гаюна» и оскорбление должностного лица

Сергея Рыбалева недавно осудили по двум уголовным статьям, пишет Наша Ніва.

Сергею Рыбалеву из Солигорска 55 лет. В соцсетях он рассказывал, что ранее отбыл 10 суток ареста в ИВС по статье 19.11 КоАП за исторический герб «Погоня», после чего его уволили с работы.

Теперь Сергея Рыбалева в Минском областном суде признали виновным по частям 1 и 2 статьи 361‑4 Уголовного кодекса («содействие экстремистской деятельности») по делу «Гаюна», а также по статье 369 Уголовного кодекса («оскорбление представителя власти»). Скорее всего, ему присудили срок в колонии.

У Магілёве вынеслі прысуд палітвязню Сяргею Стрыбульскаму

26 траўня ў Магілёве асудзілі 50-гадовага палітвязня Сяргея Стрыбульскага, паведамляе Вясна. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя зняволення, Стрыбульскаму вынесены вялікі штраф у памеры 550 базавых велічынь.

Сяргей быў затрыманы 14 лістапада 2025 года. Першапачаткова ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, але ўжо 12 снежня яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы. Да суду мужчына ўтрымліваўся ў магілёўскай турме № 4.

Гэта далёка не першы выпадак ціску на актывіста: у 2017 годзе ён быў фігурантам рэзананснай «справы Белага легіёна» і правёў у СІЗА 99 дзён, пакуль справу не закрылі. У 2021 годзе ў яго канфіскоўвалі тэхніку, а ў сакавіку 2022 года — напярэдадні Дня Волі — Сяргея зноў затрымалі і асудзілі на 15 сутак. Тады ён распавядаў сябрам, што падчас затрымання сілавікі збівалі яго і катавалі токам.