Наталлю Адамовіч пахаваюць побач з бацькамі на малой радзіме
Развітанне адбудзецца 9 верасня ў Менску.
Цырымонія развітання з дачкой Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч адбудзецца ў сераду, 9 верасня, у Менску па адрасе: вул.Кульман, 33а. Пачатак а 12-й.
Пахаванне пройдзе ў той жа дзень на могілках у пасёлку Глуша ў Бабруйскім раёне а 15-й. Тут пахаваныя бацькі спадарыні Наталлі Алесь і Вера Адамовічы, а таксама іншыя сваякі.
Наталля Адамовіч памерла 7 верасня. Ёй было 72 гады.
Пасля смерці бацькі Наталля Адамовіч захоўвала і вывучала яго сямейны архіў, дапамагала публікаваць лісты і нататнікі пісьменніка, удзельнічала ў падрыхтоўцы новых выданняў яго твораў.
Читайте еще
Избранное