Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!
Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Нават невялікі ўнёсак можа змяніць чыёсці жыццё да лепшага.
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby праводзяць акцыю ў падтрымку дзяцей палітвязняў. Гэта збор перад летнімі вакацыямі.
— Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага, — адзначаюць арганізатары.
Яны падкрэслівюць, што гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўлучна.
На што зазвычай ідуць сабраныя сродкі?
- экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
- Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
- Спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
- Рыштунак для гульняў і спорту: мячы, красоўкі, самакаты, ровары і г.д.
Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?
- сем'і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў (ці абое) знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы (у тым ліку, на «хіміі» з накіраваннем, або без);
- былыя палітвязні з дзецьмі;
- бацькi, якія адбываюць «хатнюю хімію» – пры гэтым маюць інваліднасць, або пенсіянеры, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму. Калі вы перажываеце за вашу бяспеку, то запаўняйце яе, не дасылаючы дакументы. Мы з вамі звяжамся і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.
Сума збору ўключае камісіі і зборы банка і плацежных сістэм.
Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі.
Уся інфармацыя пра збор тут.
Читайте еще
Избранное