«Патрэбна нямала часу, каб аднавілася ранейшае стаўленне да беларусаў»

Жыхары Чарнігаўскай вобласці — пра жыццё побач з беларускай мяжой.

Радыё Свабода пагутарыла з жыхарамі сяла Дняпроўскае, якое знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Васіль, дырэктар гімназіі:

— Раней шмат людзей у нас паважалі Лукашэнка, але я асабіста не разумею, за што. Але пасля гэтага ўварвання — як рукой зняло.

Да беларускага народа негатыўнага стаўлення няма, але да кіроўнага рэжыму, які пайшоў на повадзе ў расійскага агрэсара і даў сваю тэрыторыю, безумоўна, стаўленне вельмі моцна змяніліся. І зараз патрэбна нямала часу, каб аднавілася ранейшае стаўленне да беларусаў.

Мікола, жыхар сяла:

— Раней было спакойна. Праз бераг крычыш адзін аднаму, каровы раўлі — і было чутна. А цяпер бог яго ведае, што будзе. Сапраўды страшна. Як пачалася вайна ў 2022 годзе, то з Беларусі ўзляталі сюды самалёты, на Ганчароўск, праляталі праз сяло.

Наталля, жыхарка сяла:

— На беларускай мяжы пастаянна праводзяцца вучэнні, чуваць гул тэхнікі. У нас няма стоадсоткавай надзеі, што яны не будуць паўтараць гэта.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(10)