Политика

Сі-Эн-Эн назвала Лукашэнку strongman. «Пул першага» не ведае значэння гэтага слова па-англійску і радасна перапосціў

«Тем временем CNN: Belarusian strongman Alexander Lukashenko», — з такім подпісам тэлеграм-канал захоплена перапосціў урывак з відэапаведамлення амерыканскага тэлеканала пра выступ Лукашэнкі ў Савеце Федэрацыі ў Маскве, звярнула ўвагу Наша ніва.

Прапагандысты падумалі, што амерыканскія журналісты назвалі Аляксандра Лукашэнку «моцным лідарам» — азначэнне, якім карыстаюцца самі. Але ў англійскай мове гэтае слова мае зусім іншае значэнне. Гэта сінонім словаў дыктатар, тыран, дэспат, фюрэр.

Вось азначэнне слова strongman, якое дае слоўнік Merriam-Webster, аналаг нашага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы: «асоба, якая выкарыстоўвае ўладу або паўнамоцтвы жорсткім, несправядлівым або шкодным чынам».

Пост Пула первого перапосцілі іншыя прапагандысцкія каналы, пачынаючы з Ігара Тура, твара тэлеканала АНТ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(8)