Стужка «Лісты» Андрэя Куцілы атрымала прыз на Венецыянскім кінафестывалі

Фільм узнагародзілі Golden Globes Impact Prize for Documentary.

Гэтай прэміяй адзначаюць дакументальныя стужкі за іх сацыяльную значнасць, паведамляе Еўрарадыё. Сузаснавальніца гэтага прызу – амерыканская прэмія «Залаты глобус».

Нагадаем, беларускае незалежнае кіно трапіла на адзін з топавых кінафестываляў свету – Венецыянскі. Акурат гэтымі днямі ў пазаконкурснай праграме Venice Open адбыліся прэм’ерныя паказы стужкі «Лісты» («Лісты з маўклівай краіны») дакументаліста Андрэя Куцілы.

Фільм створаны ў супрацы кінематаграфістаў з Польшчы, Германіі і Літвы, і распавядае па-беларуску, па-руску і па-польску пра лёсы беларускіх палітвязняў, якія прайшлі праз палітычны пераслед, пазбаўленне волі, інкамунікада, вымушаную эміграцыю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)